Беларуская Служба

У «Майданэку» прайшлі памятныя мерапрыемствы з нагоды гадавіны ліквідацыі канцлагера

24.07.2023 21:03
 Акрамя яўрэяў і палякаў, найбольш шматлікімі нацыянальнасцямі ў канцлагеры былі расіяне, беларусы і ўкраінцы.
Majdanek - zdjęcie ilustracyjne
Majdanek - zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

У Любліне прайшлі памятныя мерапрыемствы з нагоды 79-й гадавіны ліквідацыі нямецка-фашысцкага канцлагера «Майданэк». Падчас цырымоніі былі ўскладзены кветкі і запалены свечкі.

«22 ліпеня 1944 года немцы вывелі з лагера апошнюю групу зняволеных, каля 800 чалавек», – нагадала Агнешка Кавальчык-Новак, прэс-сакратар Дзяржаўнага музея «Майданэк».

«Немцы імкнуліся любой цаной сцерці сляды сваёй злачыннай дзейнасці ў «Майданэку». Яны палілі дакументы і спрабавалі спаліць крэматорый, але цалкам знішчыць будынак ім не ўдалося», – сказала Агнешка Кавальчык-Новак.

Пасля эвакуацыі большасці зняволеных канцлагера засталося каля тысячы чалавек. На наступны дзень, 23 ліпеня, у лягер увайшла Чырвоная Армія.

Агулам праз «Майданэк» прайшло 150 тыс. чалавек. Каля 80 тыс. былі забітыя ў лагеры. Вязні сюды паступалі амаль з 30 краін. Акрамя яўрэяў і палякаў, найбольш шматлікімі нацыянальнасцямі былі расіяне, беларусы і ўкраінцы.

вс