Беларуская Служба

Польская пасажырская чыгуначная кампанія PKP Intercity прадала праз мабільнае прыкладанне 1 млн білетаў

25.07.2023 09:15
Квіткі праз прыкладанне можна купіць на цягнікі ўнутранага і міжнароднага спалучэнняў.
PKP Intercity
«PKP Intercity»Grand Warszawski/Shutterstock

Польская дзяржаўная пасажырская чыгуначная кампанія PKP Intercity прадала праз мабільнае прыкладанне 1 млн білетаў. Новая паслуга стартавала на пачатку бягучага года. З таго моманту аплікацыю спампавалі на мабільныя прылады 650 тыс. разоў, паведамілі ў кампаніі.

Прыкладанне дае магчымасць браніравання месца ў цягніку ў графічнай форме: на экране мабільнай прылады пасажыр бачыць графіку са свабоднымі і занятымі месцамі ў вагоне.

Квіткі праз прыкладанне можна купіць на цягнікі ўнутранага і міжнароднага спалучэнняў.

PKP Intercity абслугоўвае цягнікі міжрэгіянальных і міжнародных паведамленняў. Кампанія прапануе паездку чатырма катэгорыямі цягнікоў: эканом-класа TLK і InterCity, бізнес-класа Express InterCity і прэміюм-катэгорыі Pendolino Express InterCity Premium. Найбольшай папулярнасцю сярод пасажыраў карыстаюцца дзве першыя катэгорыі – у мінулым годзе паездку на іх выбрала больш за 90% кліентаў кампаніі.

У 2022 годзе PKP Intercity перавезла амаль 60 млн пасажыраў. Да 2030 года фірма плануе прызначыць на пакупку новага і мадэрнізацыю рухомага складу, а таксама на рамонт станцый і вакзалаў 27 млрд злотых (больш за 6 млрд еўра).

вс