Грамадзяне Польшчы, якія знаходзяцца ў ахопленай пажарамі Грэцыі, атрымліваюць неабходную дапамогу, сказаў прэс-сакратар польскага ўраду Пётр Мюлер. Афіцыйны прадстаўнік Кабінету міністраў зазначыў, што з прадстаўнікамі тураператараў сустрэўся намеснік міністра спорту і турызму, каб каардынаваць дзеянні па дапамозе палякам. Пасольства Польшчы ў Грэцыі адкрыла спецыяльную тэлефонную лінію для дапамогі палякам, якія апынуліся ў патрэбе.
Грэцыя вось ужо два тыдні змагаецца з вялікімі пажарамі. Найбольш небяспечная сітуацыя назіраецца на Родасе. Грэцкія ўлады эвакуявалі з раёнаў вострава, ахопленых стыхіяй, 19 тыс. чалавек. З пажарамі на Родасе змагаюцца 250 пажарнікаў пры падтрымцы 15 самалётаў і верталётаў. На дапамогу грэцкім калегам накіраваліся таксама пажарныя з Польшчы.
У Грэцыі на адпачынку знаходзіцца некалькі тысяч грамадзян Польшчы.
вс