Беларуская Служба

Прэс-сакратар ураду Польшчы: Палякі, якія знаходзяцца ў ахопленай пажарамі Грэцыі, атрымліваюць неабходную дапамогу

25.07.2023 14:32
Грэцыя вось ужо два тыдні змагаецца з вялікімі пажарамі.
Грэцыя вось ужо два тыдні змагаецца з вялікімі пажараміEPA/BOUGIOTIS EVANGELOS

Грамадзяне Польшчы, якія знаходзяцца ў ахопленай пажарамі Грэцыі, атрымліваюць неабходную дапамогу, сказаў прэс-сакратар польскага ўраду Пётр Мюлер. Афіцыйны прадстаўнік Кабінету міністраў зазначыў, што з прадстаўнікамі тураператараў сустрэўся намеснік міністра спорту і турызму, каб каардынаваць дзеянні па дапамозе палякам. Пасольства Польшчы ў Грэцыі адкрыла спецыяльную тэлефонную лінію для дапамогі палякам, якія апынуліся ў патрэбе.

Грэцыя вось ужо два тыдні змагаецца з вялікімі пажарамі. Найбольш небяспечная сітуацыя назіраецца на Родасе. Грэцкія ўлады эвакуявалі з раёнаў вострава, ахопленых стыхіяй, 19 тыс. чалавек. З пажарамі на Родасе змагаюцца 250 пажарнікаў пры падтрымцы 15 самалётаў і верталётаў. На дапамогу грэцкім калегам накіраваліся таксама пажарныя з Польшчы.

У Грэцыі на адпачынку знаходзіцца некалькі тысяч грамадзян Польшчы.

вс