Беларуская Служба

Польскія турысты вярнуліся з ахопленага пажарамі вострава Родас

26.07.2023 08:58
У пажарах на Родасе, якія працягваюцца ўжо тыдзень, згарэла каля 10% тэрыторыі вострава. 
    .
Вяртанне польскіх турыстаў з Родасу.фота: PAP/Marcin Obara

Ноччу каля 180 турыстаў вярнуліся ў Польшчу з Родасу ў Грэцыі. Яны чакалі больш за суткі магчымасці вярнуцца з ахопленага пажарам вострава. Сярод пасажыраў быў і карэспандэнт Агенцтва радыёінфармацыі Аляксандр Пшоняк. Ён адзначыў, што авіязносіны на Родасе нармальныя, хоць мясцовы аэрапорт набіты людзьмі.

Наш калега, як і іншыя пасажыры Enter Air, мае намер падаць скаргу і патрабаваць кампенсацыі ў турбюро.

-Справа відавочная, рэйс спазніўся на 29 гадзін, адну ноч мы правялі ў аэрапорце. Толькі ўчора днём тураператар арганізаваў нам гасцініцу на некалькі гадзін. Так што мы надта шмат часу правялі ў гэтым аэрапорце. Паглядзім.

У пажарах на Родасе, якія працягваюцца ўжо тыдзень, згарэла каля 10% тэрыторыі вострава. Стыхія знішчае таксама іншыя рэгіёны. На сёння ўлады Грэцыі прагназуюць «надзвычайную небяспеку» ад пажараў у 6 з 13 рэгіёнаў краіны. Да гэтага часу загінулі тры чалавекі, у тым ліку два пілоты пажарнага самалёта, які разбіўся ўчора на востраве Эўбея.

IAR/нг