Беларуская Служба

Варшава і Кракаў увайшлі ў топ-100 найлепшых студэнцкіх гарадоў свету

26.07.2023 10:37
Першае месца ўжо пяць гадоў запар займае Лондан. 
 .
Ілюстрацыйны здымак.фота: fongbeerredhot/Shutterstock.com

Два польскія гарады трапілі сотню лепшых студэнцкіх гарадоў свету. Варшава знаходзіцца на 60-м месцы, а Кракаў – на 93-м. Такія дадзеныя прадставіла фірма Quacquarelli Symonds.

У QS удзельнічаюць гарады з насельніцтвам больш за 250 тысяч жыхароў і мінімум двума ВНУ. Эксперты ўлічваюць прэстыж навучальных устаноў, іх прысутнасць у міжнародных рэйтынгах, колькасць і разнастайнасць студэнтаў, мясцовы рынак працы, кошты жыцця, бяспеку і прывабнасць гораду.

Першае месца ўжо пяць гадоў запар займае Лондан. Далей ідуць: Токіа, Сеул, Мельбурн і Мюнхен. Польскія гарады Уроцлаў, Познань і Гданьск знаходзяцца на 127-м, 142-м і 151-м месцы адпаведна.

Паводле: Новая Польшча

нг