Беларуская Служба

У Еўрапарламеце наступнага склікання ў Польшчы будзе на аднаго дэпутата больш

26.07.2023 15:27
Гэта азначае павелічэнне колькасці польскіх еўрадэпутатаў з 52 да 53.
.
Еўрапарламент.фота: Hadrian/Shutterstock

У Бруселі на сустрэчы паслоў краін-членаў ЕЗ была дасягнутая дамоўленасць аб размеркаванні месцаў у Еўрапарламэнце на наступны тэрмін для асобных дзяржаваў. У выніку Польшча атрымае дадатковы мандат у Еўрапарламенце наступнага тэрміну, паведаміла Польскаму агенцтву друку (PAP) у сераду крыніца ў ЕС.

Гэта азначае павелічэнне колькасці польскіх еўрадэпутатаў з 52 да 53. Гэтую інфармацыю ў інтэрв'ю PAP пацвердзіў пастаянны прадстаўнік Польшчы пры ЕЗ Анджэй Садась.

Наступныя выбары ў Еўрапарламент адбудуцца ў чэрвені наступнага года. Што тычыцца складу Еўрапарламенту, то заканадаўчая ініцыятыва належыць яму самому, а канчатковае рашэнне патрабуе аднагалоснасці краін-сябраў. У сувязі з выхадам Вялікабрытаніі з ЕЗ, кіраўніцтва Еўрапарламенту прапанавала павялічыць мандаты для некаторых краін у наступным тэрміне.

Статыстыка падтрымлівае патрабаванне Польшчы аб дадатковым мандаце. Паводле дэмаграфічных дадзеных, у 2018 годзе насельніцтва Польшчы складала 7,41% насельніцтва ЕЗ-28. Між тым, паводле апошніх даных, цяпер яно складае 8,41% насельніцтва ЕЗ-27.

PAP/нг