Беларуская Служба

Мінулагодняя сітуацыя паўтараецца. У Одэры зноў паявілася мёртвая рыба

26.07.2023 17:33
Прызначаныя фізіка-хімічныя і патагісталагічныя даследаванні рыбы.
 .
Рака Одэр.фота: lkusmierek/Shutterstock

Сілезскі ваявода Яраслаў Вечорэк (Jarosław Wieczorek) паведаміў, што да гэтага часу з ракі Одэр вылавілі каля двухсот кілаграмаў мёртвай рыбы. Раніцай супрацоўнікі прадпрыемства Польскія воды падчас рачнога круізу ў вёсцы Халупкі заўважылі ў памежных з Чэхіяй водах мёртвую рыбу, якая ішла непасрэдна з Чэхіі. Польскія службы ўзбудзілі праверку.

Ваявода Яраслаў Вечорэк пасля сустрэчы крызіснага штабу сказаў журналістам, што, верагодна, мёртвай рыбы будзе больш. Прызначаныя фізіка-хімічныя і патагісталагічныя даследаванні рыбы.

Яраслаў Вечорэк дадаў, што ў акцыі ўдзельнічае каля ста чалавек, у тым ліку 60 пажарных, а таксама шэсць суднаў пажарнай аховы, Польскіх водаў і рыбаахоўнай варты.

Яраслаў Вечорэк падкрэсліў, што знаходзіцца ў пастаянным кантакце з чэшскім бокам і міністрам клімату і навакольнага асяроддзя Аннай Москвай.

IAR/нг