Беларуская Служба

Польшча не плануе перадачу Украіне знішчальнікаў F-16

27.07.2023 10:01
Неўзабаве пачнуцца курсы для ўкраінскіх пілотаў на знішчальніках F-16. Навучанне будзе адбывацца ў Румыніі і Нідэрландах.
 F-16
Знішчальнік F-16Фота: wikipedia/public domain

Кіраўнік дэпартаменту міжнароднай палітыкі Канцылярыт прэзідэнта Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што Польшча не плануе перадаваць Украіне самалёты F-16, але падтрымлівае пытанне падрыхтоўкі ўкраінскіх пілотаў. Дыпламат зазначыў, што да такой падрыхтоўкі маглі б далучыцца саюзнікі па Паўночнаатлантычным альянсе:

-Мы падтрымліваем пачатак такога навучанне, якое на самой справе даўно ўжо ідзе. Разлічваем, што іншыя саюзнікі па НАТА пачнуць выказвацца большай актыўнасцю па гэтым пытанні. Дзеля падтрымкі Украіны Польшча зрабіла вельмі шмат. Мы не плануем перадачы самалётаў F-16. Але ў выпадку навучання пілотаў, калі адпаведная просьба паступіць ад Украіны, мы яе разгледзім.

У сераду, 26 ліпеня прэс-сакратар Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі заявіў, што неўзабаве пачнуцца курсы для ўкраінскіх пілотаў на знішчальніках F-16. Навучанне будзе адбывацца ў Румыніі і Нідэрландах.

iar/эж

                                           

Politico: Навучанне ўкраінскіх пілотаў на F-16 можа праходзіць у Румыніі

22.06.2023 18:02
Навучанне правядуць спецыялісты канцэрна Lockheed Martin, які выпускае знішчальнікі F-16.

Першая група ўкраінскіх вайскоўцаў гатовая пачаць навучанне па кіраванню F-16

14.07.2023 17:21
Гэта не толькі пілоты, але і вайскоўцы іншых спецыяльнасцяў, заявіў прэсавы сакратар ВПС Украіны палкоўнік Юрый Ігнат.

У Эстоніі прайшлі вучэнні амерыканскіх самалётаў-носьбітаў ядзернай зброі

21.07.2023 16:26
Самалёты суправаджалі знішчальнікі Вялікабрытаніі, Францыі і Румыніі.