Беларуская Служба

Польскае радыё запрашае слухаць уключэнні з 80-й велагонкі Tour de Pologne

28.07.2023 13:05
Польскае радыё з'яўляецца адзіным медыйным патронам мерапрыемства, якое пачнецца 29 ліпеня і працягнецца да 4 жніўня.
      80-  Tour de Pologne.
Польскае радыё запрашае слухаць уключэнні з 80-й велагонкі Tour de Pologne. фота: Польскае радыё

На старце і фінішы кожнага этапу будуць прысутнічаць журналісты Польскага радыё. Сярод іншага, запланаваны эфіры і штодзённыя рэпартажы, выязныя выпускі спецыяльных трансляцый, інтэрвʼю з вядучымі раварыстамі і прэмʼерныя падкасты, а таксама тэматычны сэрвіс, прысвечаны мерапрыемству.

Журналісты Польскага радыё не толькі раскажуць пра спартовыя змаганні ў рамках найважнейшага роварнага мерапрыемства ў Польшчы, але таксама пакажуць працу яго арганізатараў знутры, паедуць з удзельнікамі спаборніцтва і праляцяць над імі на верталёце.

Маршрут юбілейнага Tour de Pologne складае больш за 1100 кіламетраў. Гонка стартуе ў Познані і завершыцца ў Кракаве.

ав