Беларуская Служба

Пачаўся фестываль «Сталіца польскай мовы» ў Шчэбжэшыне

30.07.2023 13:21
Гэта месца для аматараў сустрэч вакол мовы і літаратуры, а таксама тэатра, музыкі і выяўленчага мастацтва.
Ілюстрацыйны здымакhttps://stolicajezykapolskiego.pl/

Сустрэчы з аўтарамі, дыскусіі, выставы і канцэрты – такая праграма 9-га фестывалю “Сталіца польскай мовы” ў Шчэбжэшыне і Замосці. 

Сёлета фэст праходзіць пад патранатам Славаміра Мрожака, паведаміў у эфіры Польскага радыё ініцыятар і рэжысёр мерапрыемства Пётр Дуда. Ён растлумачыў, што арганізатары пры выбары мецэнатаў кіруюцца не асаблівымі абставінамі і не юбілейнымі датамі, а сваімі дасягненнямі. «Мы хочам, каб гэта былі персанажы, якія аказалі моцны ўплыў на польскую літаратуру і культуру, і я думаю, што Славамір Мрожэк надаль моцна прысутны ў нашай культуры», — падкрэсліў Пётр Дуда.

Арганізатар адзначыў, што ў праграме запланавана штодзённая дыскусія пра жыццё і творчасць Мрожака, а таксама на фестывалі будзе прысутнічаць жонка пісьменніка Сузана Асорыо-Мрожэк. Удзельнікі фестывалю таксама змогуць убачыць малюнкі Славаміра Мрожака на выставе, падрыхтаванай Музеем карыкатуры.

Фестываль «Сталіца польскай мовы» — гэта таксама дэбаты пра мову, а таксама «Малая сталіца» — асобная праграма для малодшых чытачоў. Сёлета падрыхтавана асобная праграма для падлеткаў — Space of Inspiration — месца, прысвечанае маладзёжнай літаратуры. У праграме таксама мерапрыемствы, звязаныя з Годам Шымборскай і сустрэчы з украінскай літаратурай.

Фестываль працягнецца да 5 жніўня. Яго медыйнымі патронамі з'яўляюцца 1-я і 2-я праграмы Польскага радыё.

ПР/юл