Амаль 20 адсоткаў апытаных лічыць, што калі на выбарах пераможа партыя «Права і Справядлівасць» (ПіС), Матэвуш Маравецкі павінен стаць прэм'ер-міністрам, вынікае з апытання SW Research для штодзёнкі «Rzeczpospolita».
Аднак найбольшая група рэспандэнтаў, 32 адсоткі, лічаць, што гэтую функцыю павінен узяць на сябе нехта іншы, а не згаданыя ў апытанні палітыкі.
У апытанні, праведзеным для «Rzeczpospolita» агенцтвам SW Research, рэспандэнтаў спыталі, хто павінен узначаліць урад у выпадку перамогі Абʼяднаных правых на восеньскіх парламенцкіх выбарах.
Сярод дзейсных палітыкаў больш за ўсё падтрымкі атрымаў цяперашні прэм'ер – 19,8 працэнта. Другім стаў віцэ-прэм'ер, старшыня ПіС Яраслаў Качыньскі з вынікам 6,3 працэнта.
Па 5 працэнтаў рэспандэнтаў указалі кіраўніка Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюша Блашчака і былога прэм'ер-міністра, дэпутата Еўрапарламента Беату Шыдла, а 2,7 працэнта – міністра юстыцыі Збігнева Зёбру.
Найбольшая група рэспандэнтаў – 32,1% ацаніла, што прэм'ерам павінен стаць «нехта іншы». 29,3% адказалі, што не маюць меркавання на гэты конт.
Як паведамляе «Rzeczpospolita», апытанне правяла даследчае агенцтва SW Research сярод 800 дарослых палякаў.
PAP