Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Маравецкі пра Варшаўскае паўстанне: «Хто хоча жыць як свабодны чалавек, павінен быць гатовы памерці за свабоду»

31.07.2023 19:45
«Хто хоча жыць як свабодны чалавек, павінен быць гатовы памерці за свабоду», – заявіў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі пра Варшаўскае паўстанне ў падкасце, апублікаваным у панядзелак, напярэдадні гадавіны Варшаўскага паўстання.
Premier RP Mateusz Morawiecki
Premier RP Mateusz MorawieckiFoto: PAP/Zbigniew Meissner

«79 гадоў таму, 1 жніўня 1944 года, у першай палове дня ў Жалібожы прагучалі першыя стрэлы, якія паклалі пачатак Варшаўскаму паўстанню. Аддаючы даніну памяці загінуўшым, прымаючы ўдзел ва ўрачыстасцях у іх гонар або сустракаючы тых, хто выжыў, мы разважаем пра значэнне Варшаўскага паўстання для нас, пакалення іх дзяцей і ўнукаў», – пачаў Маравецкі.

У наступнай частцы сваёй прамовы ён задаўся пытаннем, што такое для палякаў «гадзіна W», да чаго яна нас абавязвае. «Я перакананы, што не было б чэрвеня 1956 года ў Познані, не было б снежня 1970-га, не было б «Салідарнасці» і, нарэшце, 1989 года, калі б не 1944 год», – сказаў прэмʼер-міністр. «Польшча не стала б свабоднай, калі б не было тых, хто аддаў сваё жыццё за яе свабоду. Свабода – найвышэйшая каштоўнасць, а часам і самая высокая цана. Чаканне вызвалення звонку не вядзе да свабоды. Кожны, хто хоча жыць як свабодны чалавек павінен быць гатовы памерці за свабоду. Вось такі жорсткі парадокс паказвае нам гісторыя», – дадаў ён.

Матэвуш Маравецкі нагадаў пра ахвяры масавых забойстваў у гады акупацыі і паўстання ў кантэксце слоў кардынала Стэфана Вышыньскага: «Народ, які не верыць у веліч і не хоча вялікіх людзей, сканчвае (сваё існаванне. – Рэд.). Трэба верыць у сваю веліч і прагнуць гэтага». Матэвуш Маравецкі пракаментаваў гэтыя словы: «Паўстанцы верылі ў веліч Польшчы, жадалі яе і змагаліся за яе».

Далей Матэвуш Маравецкі распавёў пра пасляваенныя гады і заняволенне, якое наступіла: «Камуністычныя ўлады абвясцілі вайну памяці Варшаўскаму паўстанню. (...) Памяць пра паўстанне захавалася, таму што чалавек у кожным гістарычным эпохі і на кожнай шыраце, асабліва мы, палякі, хочам быць свабоднымі».

Акрамя смерцяў, палітычным эфектам Паўстання стала таксама эміграцыя многіх салдат. «ПРЛ не была домам для польскіх герояў. Многія з іх былі вымушаныя шукаць свой дом за мяжой. Пасля 63 дзён славы прыйшлі 45 гадоў ганьбы – ганьбы для тых, хто хацеў сцерці Паўстанне са старонак нашай гісторыі. за камуністаў», – сказаў прэмʼер.

«Любоў існуе заўсёды» – такім прэм’ер-міністр Маравецкі назваў сёлетні дэвіз святкавання 79-й гадавіны выбуху Варшаўскага паўстання, натхненнем для якога стаў фотаздымак паўстанцкага вяселля мужа і жонкі Бегуў.

Матэвуш Маравецкі таксама звярнуўся да цяперашняй сітуацыі: «З 2015 года мы паслядоўна будуем польскую сацыяльную дзяржаву на Вісле. Дзяржаву, якая ганарыцца сваёй гісторыяй. Польшча для ўсіх. Апошнія гады паказалі, што свет знаходзіцца на геапалітычным павароце. На нашых вачах ствараецца новы міжнародны парадак, адным з яго гарантаў можа быць моцная Польшча».

PAP / вх