Беларуская Служба

Учора 160 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

06.08.2023 09:31
Minionej doby 160 osób chciało dostać się nielegalnie na teren RP
Minionej doby 160 osób chciało dostać się nielegalnie na teren RPTwitter/@Straz_Graniczna

Учора 160 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, паведамілі ў Памежнай службе.

На ўчастку мяжы ў Дубічах Царкоўных у Польшчу мігранты спрабавалі патрапіць групамі ў 60 і 40 чалавек. Службы былі атакаваныя камянямі і галінамі дрэў. Спроба мігрантаў перасекчы мяжу была сарвана.  Але на ўчастку ў Пласкай перайшлі мяжу праз раку Ваўкушанку шэсць іранцаў.

Памежная служба паведамляе, што ўчора на ўчастку ў Мельніку за садзейнічанне нелегальнай міграцыі быў затрыманы ўкраінец, які перавозіў пяцярых грамадзян Індыі.

IAR / вх