Беларуская Служба

Мінабароны Польшчы падпіша два важныя кантракты на пастаўкі ваеннай тэхнікі

10.08.2023 07:45
Гаворка ідзе пра цяжкія баявыя машыны пяхоты і лёгкія шматмэтавыя аўтамабілі 4x4.
 Rosomak
Бронетранспарцёр RosomakRafał Mniedło/zoom.mon.gov.pl

На наступным тыдні кіраўніцтва Міністэрства нацыянальнай абароны падпіша з абароннай прамысловасцю Польшчы два важныя для войска кантракты. Адзін будзе тычыцца вытворчасці цяжкіх баявых машынаў пяхоты, а другі – паставак лёгкіх шматмэтавых аўтамабіляў 4x4.

Абодва кантракты будуць рэалізаваныя кампаніямі, якія належаць да «Польскай групы ўзбраенняў». Цяжкія БМП будзе выпускаць кансорцыум на чале з кампаніяй Huta Stalowa Wola. Машыны будуць грунтавацца на тым жа шасі, што і БМП «Borsuk» – новая баявая машына для польскай пяхоты. Пакуль у польскай арміі ёсць чатыры машыны «Borsuk» перадсерыйнай вытворчасці, якія можна будзе ўбачым падчас параду з нагоды Дня Войска Польскага 15 жніўня ў Варшаве.

Другі кантракт прадугледжвае выпуск некалькіх сотняў сучасных лёгкіх шматмэтавых аўтамабіляў для польскага войска. Тут вядучай кампаніяй будзе Rosomak SA.

IAR/аз