Беларуская Служба

Польшча павялічвае колькасць жаўнераў на польска-беларускай мяжы да 10 тысяч

10.08.2023 10:15
Кіраўнік Мінабароны паведаміў, што разглядаецца сцэнар поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю.
Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак Przemysław Marek Chmielewski/Polskie Radio

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны заявіў, што польскі ўрад каардынуе адказы на варожыя правакацыі на польска-беларускай мяжы са сваімі хаўруснікамі. Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak)падкрэсліў, што разглядаецца сцэнар поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю:

- Такі крок бярэцца пад увагу ў выпадку правакацый. Гаворка ідзе не толькі пра КПП з Беларуссю, але таксама пра пераходы з Літвой. Гаворка ідзе пра каардынацыю такога рашэння.

Міністр Марыюш Блашчак дадаў, што аб правакацыях на мяжы з Беларуссю ён таксама размаўляў з міністрам абароны ЗША Лойдам Осцінам. Кіраўнік Мінабароны падкрэсліў, што працэс узмацнення польскай арміі ідзе вельмі гладка і Польшча гатовая да ўсялякіх правакацыяў.

Польскія ўлады вырашылі ўмацаваць ахову польска-беларускай мяжы дадатковымі вайскоўцамі. Усяго іх там зараз будзе каля 10 тысяч.

Памежны рух на мяжы з Беларуссю часова прыпынены на аўтамабільных памежных пераходах у Кузніцы, Баброўніках, Палоўцах, Славатычах. Пераход у Тарэспалі адкрыты для аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў, а для грузавікоў – у Карошчыне.

IAR/аз

Кіраўнікі МЗС Польшчы і краін Балтыі: А.Лукашэнка працягвае палітыку бесчалавечных рэпрэсій

09.08.2023 13:03
«Беларусь стала сапраўднай крыніцай дэстабілізацыі ў цэнтры Еўропы», – адзначаюць яны.

МУС: Пры неабходнасці Польшча і Літва закрыюць усе памежныя пераходы з Беларуссю

09.08.2023 13:43
«Я спадзяюся, што Латвія таксама далучыцца, каб цалкам ізаляваць Беларусь».