Беларуская Служба

МУС пра магчымае поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю

24.08.2023 12:07
Такое рашэнне трэба прымаць у каардынацыі з Літвой і Латвіяй.
Намеснік міністра ўнутраных спраў Мацей Вонсік screen PAP

Намеснік міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі Мацей Вонсік заявіў, што поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю можа быць элемэнтам ціску на рэжым у Менску, каб той спыніў свае агрэсіўныя дзеянні, у т.л. у адносінах да польскай меншасці.

У эфіры Польскага радыё Мацей Вонсік зазначыў, што такое рашэнне трэба прымаць у каардынацыі з Літвой і Латвіяй:

- Хутчэй за ўсё на наступным тыдні кіраўнік МУС Марыюш Каміньскі будзе аб гэтым размаўляць – запланаваная сустрэча з кіраўнікамі ведамстваў унутраных спраў гэтых дзвюх дзяржаваў. Калі такое рашэнне будзе прымацца, то напэўна яно будзе ўзгоднена сумесна. Я не буду казаць катэгарычна якое будзе рашэнне, напэўна праз некалькі дзён агучыць яго Марюш Каміньскі.

Учора міністр замежных спраў Збігнеў Раў заявіў у эфіры TVP INFO, што абмяркоўваецца закрыццё ўсіх памежных пераходаў з Беларуссю.

яс/IAR