Беларуская Служба

На Мальце і ў Грэцыі пачнуць працаваць польскія школы з новага навучальнага году

02.09.2023 08:46
У 2022/2023 навучальным годзе пры польскіх дыпламатычных прадстаўніцтвах дзейнічалі 74 школы.
.
Ілюстрацыя.фота: Pixabay.com/Mediamodifier

З новага навучальнага году ў рамках Цэнтру развіцця польскай адукацыі за мяжой пачнуць працаваць дзве новыя школы – на Мальце і ў Грэцыі. Намеснік міністра адукацыі Томаш Жымкоўскі сказаў, што Міністэрства адукацыі стараецца, каб маладыя палякі, якія жывуць за мяжой, мелі магчымасць кантактаваць з польскай адукацыяй.

«Упершыню на Мальце будзе адкрытая польская школа ў Валеце і яшчэ адна школа ў Грэцыі для шматлікіх палякаў, якія жывуць на востраве Родас», – сказаў ён.

Міністэрства плануе цягам наступнага году заснаваць у Латвіі першую польскую школу, якой кіруе Цэнтр развіцця польскай адукацыі за мяжой.

У 2022/2023 навучальным годзе пры польскіх дыпламатычных прадстаўніцтвах у структуры Цэнтру развіцця польскай адукацыі за мяжой дзейнічалі 74 школы.

IAR/нг