На працягу сутак 55 замежнікаў спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. Гэта былі грамадзяне Самалі, Ірана і Індыі. Двое з іх, калі заўважылі польскі патруль, вярнуліся ў Беларусь.
На ўчастку пагранзаставы Дубічы Царкоўныя замежнікі закідвалі польскіх патрулёў камянямі і стралялі з рагатак. Ніхто не пацярпеў, паведамілі ў памежнай службе.
IAR/нг