Беларуская Служба

«Абвінавачанні аб парушэнні беларускай мяжы польскім верталётам – гэта адказ на польскі ўльтыматум»

02.09.2023 12:03
Нібыіта ваенны верталёт Мі-24 на незвычайна нізкай вышыні заляцеў на 1200 метраў у тэрыторыю Беларусі і павярнуў назад.
-24  1-
Мі-24 з 1-й авіяцыйнай брыгады Сухапутных войск Войска Польскага крыніца: www.wojsko-polskie.pl/1 BRYGADA LOTNICTWA WOJSK LĄDOWYCH

Намеснік старшыні парламенцкага камітэту абароны Марцін Кулясэк з партыі «Новыя левыя сілы» заявіў, што паведамленні пра нібыта парушэнне Польшчай паветранай прасторы Беларусі – гэта адказ на польскую рэакцыю пасля рэальнага інцыдэнту з беларускімі верталётамі над Белавежай.

Учора позна ўвечары МЗС Беларусі паведаміў, што тэлефанаваў часоваму паверанаму ў справах Польшчы з нагоды ваеннага верталёта Мі-24, які нібыта на незвычайна нізкай вышыні заляцеў на 1200 метраў у тэрыторыю Беларусі і павярнуў назад.

«Яны спрабуюць апраўдаць сябе і паказаць, што такія сітуацыі здараюцца», – сказаў Марцін Кулясэк у 3-й праграме Польскага радыё. На ягоную думку, гэта таксама спроба праверыць пільнасць польскага войска і службаў, таму такіх інцыдэнтаў будзе больш. «Трэба за гэтым уважліва сачыць, супрацьдзейнічаць, а не нервова рэагаваць», – падкрэсліў палітык.

У сваю чаргу намеснік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Яраслаў Сэлін з «Права і справядлівасці» заявіў, што гэта можа быць спробай знайсці падставу для ўзмацнення напружанасці паміж Польшчай і Беларуссю ў сувязі з ультыматумам, выстаўленым рэжыму Лукашэнкі кіраўнікамі Міністэрства замежных спраў Польшчы і краін Балтыі. Гаворка ідзе аб вывадзе з Беларусі Групы «Вагнера» і змяншэнне міграцыйнага ціску на межы суседзяў, у адваротным выпадку наземныя памежныя пераходы будуць зачыненыя.

«Ціск на межах сапраўды зменшыўся, і гэта можа раз’юшыць Лукашэнку», – сказаў Яраслаў Сэлін.

Беларусы заявілі часоваму паверанаму ў справах Польшчы, што патрабуюць расследавання інцыдэнту. Прэс-сакратар аператыўнага камандавання Узброеных сіл падпалкоўнік Яцэк Гарышэўскі абверг інфармацыю аб парушэнні паветранай прасторы Беларусі. «Такога перасячэння мяжы быць не магло, нашыя радыёлакацыйныя сістэмы гэта адназначна пацвярджаюць», – сказаў ён.

IAR/нг