«Сёння мы пачынаем праграмны наступ, г.зн. прадстаўляем новыя дэталі наступнага тэрміну паўнамоцтваў. Трывалы PiS: вялікая праграма «Прыязны квартал» – мадэрнізацыя і рэвіталізацыя жылых дамоў і кварталаў з панэляў«, – абвясціў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі ў Twitter у панядзелак.
Прэмʼер апублікаваў відэа, у якім прэзентаваў адзін з пунктаў праграмы PiS на наступны тэрмін. Гэта новая праграма рэвіталізацыі панэльнай жылой забудовы.
«Больш за 8 мільёнаў палякаў жывуць у панэльных жылых кварталах. Уся Польшча павінна быць прыязнай да людзей. Мы не хочам лепшых і горшых раёнаў. Мы хочам, каб жыхары гэтых жылых кварталаў мелі найлепшы ўзровень жыцця і жыллё. Мы не хацелі падзелу на Польшчу А і Польшчу Б, і мы тут шмат зрабілі», – сказаў прэмʼер-міністр Маравецкі. «Цяпер мы хочам максімальна высокага ўзроўню жыцця людзей, якія жывуць у панэльных жылых дамах», – дадаў ён.
Ён падкрэсліў, што праграма «Прыязны квартал» («Przyjazne Osiedle») – гэта прарыў для жыхароў панэльных мікрараёнаў. Праграма ўключае ў сябе рэвіталізацыю тысяч кварталаў, новую цеплаізаляцыю, сучасныя ліфты, новыя паркі і зоны адпачынку для семʼяў. «Толькі ўрад «Права і справядлівасць» будзе рэалізоўваць такі амбіцыйны праект», – падкрэсліў ён.
Прэзідэнт PiS Яраслаў Качыньскі абвясціў у нядзелю ў Кельцах, што ягоная фармацыя пачне прадстаўляць перадвыбарчую праграму з панядзелка.
Парламенцкія выбары адбудуцца 15 кастрычніка – грамадзяне Польшчы абяруць 460 дэпутатаў Сейму і 100 сенатараў на чатырохгадовы тэрмін.
Паводле PAP / вх