Беларуская Служба

Памежная служба: на мяжы з Беларуссю працягваюцца напады на польскія службы

04.09.2023 17:35
На мяжы з Беларуссю працягваюцца напады на польскіх службоўцаў – Падляшскі аддзел памежнай службы апублікаваў у панядзелак яшчэ адно відэа, на якім бачныя спроба разбурыць ахову на мяжы, кавалкі дрэва, што ляцяць у бок афіцэраў з-за агароджы.
Twitter@Straz_Graniczna
Twitter/@Straz_GranicznaTwitter/@Straz_Graniczna

Людзі з беларускага боку закідваюць афіцэраў і салдат камянямі, цэглай або галінамі дрэў, спрабуючы парушыць ахову мяжы, гаворыцца ў паведамленні Падляшскага памежнага аддзела.

Запіс відэа зроблены на ўчастку мяжы, за які адказвае памежная застава ў Дубічах Царкоўных (Падляскае).



Памежная служба запэўнівае, што кожная спроба нелегальнага перасячэння мяжы сустракае «рашучыя дзеянні» польскіх службаў.

«Беларускія службы, якія да міграцыйнага крызісу адказвалі за ахову мяжы, цяпер арганізоўваюць і заахвочваюць нелегальнае перасячэнне мяжы. Яны дастаўляюць замежнікаў у памежную зону, паказваюць ім зручныя месцы для нелегальнага перасячэння, забяспечваюць неабходным абсталяваннем для пераадолення аховы мяжы» – паведамляе Памежная служба.

У ранішняй зводцы за мінулы дзень (г.зн. за нядзелю) Памежная ахова паведаміла, што ў раёне Дубічаў Царкоўных група з 20 мігрантаў з беларускага боку закідала камянямі польскія патрулі, ніхто не пацярпеў.

PAP / вх