Беларуская Служба

За апошнія суткі беларуска-польскую мяжу спрабавалі перайсці 96 нелегалаў

05.09.2023 12:38
Супрацоўнікі заставы «Белавежа» затрымалі шасцярых грамадзян Самалі і двух Афганістану пры спробе пераплысці памежную рэчку.
Польскія памежнікі на ахове мяжы з Беларуссюфота: twitter.com/Straz_Graniczna

За апошнія суткі беларуска-польскую мяжу спрабавалі перайсці 96 нелегалаў, паведаміла Памежная служба Польшчы. Сярод нелегальных мігрантаў былі, у прыватнасці, грамадзяне Лівіі і Емену. Убачыўшы польскія патрулі, 27 чалавек вярнуліся назад у Беларусь.

Супрацоўнікі заставы «Белавежа» затрымалі шасцярых грамадзян Самалі і двух Афганістану пры спробе пераплысці памежную рэчку.

вс