Беларуская Служба

Турцыя, Грэцыя і Егіпет – найбольш папулярныя сярод палякаў напрамкі замежных тураў

05.09.2023 20:31
Найчасцей польскія турысты накіроўваліся за мяжу на 7-8 дзён, а найбольш папулярным месяцам для выезду быў жнівень, хоць, паводле справаздачы, расце лічба адпачыннікаў, які выбіраюць чэрвень і верасень.
Здымак мае ілюстрацыйны характарmario0107/pixabay.com/CC0 Public Domain

Турцыя, Грэцыя і Егіпет – найбольш папулярныя сярод палякаў напрамкі замежных тураў, паведаміла Польская палата турызму, прэзентуючы справаздачу «Замежны адпачынак палякаў 2023». Справаздача была падрыхтаваная ў супрацоўніцтве з трыма найбольшымі польскімі турыстычнымі бюро, якія прадаюць туры ў інтэрнэце.

Са справаздачы вынікае, што замежныя выезды палякаў на адпачынак вяртаюцца да ўзроўню дапандэмійнага 2019 года. Амаль 40% кліентаў на месца адпачынку выбралі Турцыю, 18,5% – Грэцыю, 11% – Егіпет. У мінулым годзе трэцяе месца сярод продажаў займала Балгарыя, сёлета яна апусцілася на чацвёртае месца. Пятае месца заняў Туніс.

Амаль 45% тураў было куплена за два і больш месяцаў перад вылетам. Амаль палова палякаў, якія выязджалі ў замежны адпачынак, выбіралі чатырохзоркавыя гасцініцы і версію «ўсё ўключана».

Найчасцей польскія турысты накіроўваліся за мяжу на 7-8 дзён, а найбольш папулярным месяцам для выезду быў жнівень, хоць, паводле справаздачы, расце лічба адпачыннікаў, які выбіраюць чэрвень і верасень.

вс