Беларуская Служба

Інвестыцыі ў Польшчу і пасляваенная адбудова Украіны – асноўныя тэмы Эканамічнага форума ў Карпачы

06.09.2023 13:21
Упаўнаважаная ўраду ў пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Ганна Лукашэўска-Тшэцякоўска што, прэм’ер падчас працы форума падрабязна закране інвестыцыі ў Польшчы.
Эканамічны форум у КарпачыФота: PAP MediaRoom/Twitter

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі прымае ўдзел у Эканамічным форуме ў Карпачы. У дэбатах таксама ўдзельнічаюць іншыя прадстаўнікі ўрада, у тым ліку міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Роберт Тэлюс.

Упаўнаважаная ўраду ў пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Ганна Лукашэўска-Тшэцякоўска што, прэм’ер падчас працы форума падрабязна закране інвестыцыі ў Польшчы:

-Мы працуем над тым, як прыцягнуць інвестараў асабліва ў тыя часткі Польшчы, якія дагэтуль не цешыліся іх увагай. Прэм'ер паведаміць пра адпаведныя крокі, які напэўна заахвоцяць інвестараў.

У эканамічным форуме таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі бізнесу, навукі, культуры і няўрадавых арганізацый. Арганізатары анансавалі, што за тры дні мерапрыемства наведаюць больш за пяць тысяч гасцей з больш чым 70 краін свету.

Асноўныя тэмы абмеркавання – развіццё новых тэхналогій, бяспека, барацьба з дэзынфармацыяй і аднаўленне Украіны пасля вайны. Форум працягнецца да чацвярга, 7 верасня.

iar/эж