Яшчэ гэтай восенню Украінская чыгунка плануе запуск новага цягніка паведамленнем Рава-Руская – Варшава, які зможа штодня забяспечыць перавозку амаль 500 пасажыраў у абодвух напрамках. Акрамя таго, на станцыі Рава-Руская будзе арганізаваная зручная перасадка на цягнікі, якія будуць дастаўляць пасажыраў у Львоў, паведамляе прэс-служба Украінскай чыгункі.
Украінскія чыгуначнікі чакаюць ад Польшчы адкрыцця паміж Кіевам і Варшавай дадатковага маршруту цягніка, сфарміраванага з вагонаў стандартнага для Украіны габарыту 1-ВМ.
У паведамленні прэс-службы гаворыцца, што ў маі 2023 года такі цягнік ужо ажыццявіў тэставае курсіраванне. Паводле Украінскай чыгункі, запуск гэтага маршруту дасць магчымасць у два-тры разы павялічыць прапанову месц для прамых зносін паміж сталіцамі дзвюх краін.
У сувязі з закрыццём паветранай прасторы над Украінай для грамадзянскай авіяцыі адзіным спосабам паездак паміж Польшчай і Украінай застаюцца аўтобусныя маршруты альбо чыгуначны транспарт.
вс