Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўрад больш не адпраўляе зброю ва Украіну, таму што цяпер узбройвае Польшчу.
У інтэрвʼю Polsat News кіраўнік ураду падкрэсліў, што ўлады краіны выдатна разумеюць, што Украіна абараняецца ад жорсткага расійскага нападу, і разумеюць гэтую сітуацыю.
«Мы больш не перадаем зброю ва Украіну, цяпер мы самыя будзем узбройвацца самай сучаснай зброяй», – заявіў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі, дадаўшы, што ўрад засяроджваецца на мадэрнізацыі і хуткім узбраенні польскай арміі, каб яна хутка стала адной з наймацнейшых у Еўропе.
Адказваючы на пытанне аб скарачэнні дапамогі Украіне ў сувязі са збожжавым крызісам, кіраўнік урада падкрэсліў, што Польшча дапамагае і будзе дапамагаць у вайне з Расіяй, але пры гэтым не можа змірыцца з дэстабілізацыяй сельскагаспадарчага рынку Польшчы.
«Мы, безумоўна, захаваем транзіт украінскіх тавараў. Польшча не нясе з гэтай прычыны ніякіх выдаткаў. Наадварот, можна сказаць, што мы на гэтым зарабляем», – заявіў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі.
Ён таксама падкрэсліў, што яго ўрад не будзе рызыкаваць бяспекай Украіны, а цэнтр у Жэшаве, які дзейнічае ў супрацоўніцтве з ЗША і НАТА, працягне выконваць тую ж ролю.
«У кантэксце пытанняў аб пастаўках зброі хачу паведаміць, што Польшча ажыццяўляе толькі раней узгодненыя пастаўкі боепрыпасаў і зброі, у тым ліку па кантрактах, падпісаных з Украінай. Гэта, у тым ліку, найбуйнейшы замежны кантракт, падпісаны польскай зброевай прамысловасцю пасля 1989 года - на пастаўку гарматы-гаўбіцы «Краб», -сказаў прэс-сакратар ураду Пётр Мюлер.
ав