Беларуская Служба

Палякі ў ЕС найбольш часу праводзяць на працы

21.09.2023 11:11
У 2022 годзе сярэдні жыхар ЕС ва ўзросце 20-64 гадоў праводзіў на працы 37,5 гадзін у тыдзень.
Праца ў офісеFree-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дадзеныя, апублікаваныя Еўрапейскім статыстычным бюро (Еўрастат), сведчаць, што палякі знаходзяцца на другім месцы ў Еўрасаюзе, калі гаворка пра працягласць працы цягам тыдня. Палякаў апераджаюць толькі грэкі.

 У 2022 годзе статыстычны жыхар ЕС ва ўзросце 20-64 гадоў праводзіў на працы 37,5 гадзін у тыдзень.

Аднак адрозненні паміж асобнымі краінамі істотныя. Самы працяглы працоўны тыдзень зафіксаваны ў Грэцыі (41 гадзіна), Польшчы (40,4), Румыніі і Балгарыі (40,2).

У сваю чаргу самы кароткі працоўны час у Нідэрландах (33,2 гадзіны), Германіі (35,3) і Даніі (35,4).

ав