Учора адбылася прэм'ера фільма Агнешкі Холанд пад назвай «Зялёная мяжа». Гэта чорна-белая драма пра крызіс на польска-беларускім памежжы, натхнёная рэальнымі падзеямі. У ім пераплятаюцца тры ракурсы: уцекачы, якіх эксплуатуе рэжым Лукашэнкі, актывісты, якія дапамагаюць у памежным лесе, і памежнікі.
- У фільме «Зялёная мяжа» шмат няпраўды. Я доўга шукаў слова, каб апісаць гэтую карціну, і лічу, што лепш за ўсё гэтае слова – агідны пасквіль, – сказаў у чацвер у Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі на прэс-канферэнцыі намеснік кіраўніка МУС Блажэй Пабожы.
На ягоную думку, у фільме Агнешкі Холанд «надзвычай несправядлівым, несанкцыянаваным спосабам паказаныя функцыянеры памежнай службы, салдаты, усе тыя, хто абараняе польскую мяжу, рызыкуючы сваім здароўем і жыццём». «Фільм ганьбіць добрае імя польскага памежніка, паліцэйскага, салдата. Нават жыхары памежных гарадоў былі паказаны там вельмі некарэктна і недазволена», – сказаў ён.
Фільм атрымаў спецыяльны прыз журы 80-га Венецыянскага міжнароднага кінафестывалю. Пасля ўчорашняй прэм’еры Агнешка Холанд гаварыла, што спадзявалася нянавісці, але не ў такой ступені.
ав