Беларуская Служба

Падчас польска-нямецкай аперацыі памежных службаў затрымана 42 чалавекі

21.09.2023 15:21
Затрымана 42 чалавекі, у тым ліку 39 нелегальных мігрантаў.
Польская Памежная службаtwitter.com/Straz_Graniczna

Затрымана 42 чалавекі, у тым ліку 39 нелегальных мігрантаў – гэта вынік сумесных кантрольных мерапрыемстваў польскіх і нямецкіх службаў, якія праводзіліся на ўчастку мяжы Надажанскага аддзела Памежнай службы – сказаў прэс-сакратар гэтага аддзялення падпаручнік Павел Біскупік у чацвер.

Узмоцнены кантроль на памежнай тэрыторыі прайшоў у аўторак, 19 верасня. З польскага боку ў акцыі ўдзельнічалі 35 функцыянераў і 10 супрацоўнікаў Федэральнай паліцыі Германіі.
Функцыянеры затрымалі 39 нелегальных мігрантаў, у тым ліку 30 сірыйцаў, чатырох туркаў, трох егіпцян і двух афганцаў. Акрамя таго, грузін, паляк і ўкраінец былі затрыманыя паводле абвінавачання ў пасобніцтве спробе незаконнага перасячэння мяжы.

«Пераважная большасць затрыманых замежнікаў трапілі на тэрыторыю Польшчы па так званаму балканскаму шляху. Яны ўехалі ў Польшчу са Славакіі з мэтай трапіць у Германію. Усе затрыманыя за парушэнне закона прыцягнуты да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці», – растлумачылі ў прэс-службе.

Падчас аперацыі ў раёне польска-нямецкай мяжы былі ідэнтыфікаваныя агулам 80 чалавек, у тым ліку: украінцы, сірыйцы, туркі, грузіны, егіпцяне, беларусы і афганцы. Для праверкі былі спынены 35 легкавых і грузавых аўтамабіляў. Таксама былі агледжаны бліжэйшыя стаянкі і аўтазаправачныя станцыі.

Прэс-сакратар паведаміў, што сумесная дзейнасць польскіх і нямецкіх службаў па барацьбе з нелегальнай міграцыяй і практыкай «кантрабанды» людзей будзе працягвацца, аб чым дамовіліся кіраўнікі памежных службаў абедзвюх краін.

ав

Польскія ўлады абураныя фільмам «Зялёная мяжа» пра нелегальную міграцыю на польска-беларускім памежжы

21.09.2023 13:10
Гэта чорна-белая драма пра крызіс на польска-беларускім памежжы, натхнёная рэальнымі падзеямі.