Міністр па ахове навакольнага асяроддзя Анна Мoсква паведаміла, што Гендырэктар па ахове навакольнага асяроддзя выдаў экалагічнае заключэнне па будаўніцтве першай у Польшчы атамнай электрастанцыі. Згаданы дакумент вызначае прынцыпы будаўніцтва і эксплуатацыі электрастанцыі ў гармоніі з навакольным асяроддзем.
«Гэта важны крок на шляху да рэалізацыі інвестыцый, якія маюць вырашальнае значэнне з пункту гледжання энергетычнай бяспекі», – паведаміла Анна Москва.
Палітык паясніла, што Галоўнае ўпраўленне па ахове навакольнага асяроддзя праводзіла транспамежныя кансультацыі з 14 краінамі, а само заключэнне налічвае амаль 600 старонак.
IAR/аз