Беларуская Служба

Сусветная асацыяцыя польскіх СМІ за мяжой узнагародзіла Анджэя Пачобута

22.09.2023 17:30
Гэта было абвешчана падчас сустрэча міністра Яна Дзядзічака з польскай дыяспарай і польскімі СМІ за мяжой.
C
Cустрэча міністра Яна Дзядзічака з польскай дыяспарай і польскімі СМІ за мяжой PAP/Piotr Nowak

Супрацьстаянне расійскай прапагандзе і будова добрага іміджу Польшчы за мяжой – гэта, паводле міністра Яна Дзядзічака, адны з галоўных задач польскай дыяспары і польскіх СМІ на Усходзе Еўропы.
У Канцылярыі прэм’ера адбылася сустрэча ўпаўнаважанага ўраду па справах польскай дыяспары і палякаў замежжа з удзельнікамі VI Сусветнага форуму польскіх СМІ за мяжой і Х Кангрэса Федэрацыі польскіх СМІ на Усходзе Еўропы.

«Вельмі важная роля – рэагаваць на напады на Польшчу, але перш за ўсё добра пісаць пра Польшчу», – сказаў Ян Дзядзічак.

Міністр таксама ўручыў ганаровую ўзнагароду, якую прэм’ер Матэвуш Маравецкі прысудзіў Федэрацыі польскіх СМІ на Усходзе Еўропы да 10-годдзя яе існавання і ў знак прызнання асаблівых дасягненняў ва ўмацаванні польскай нацыянальнай ідэнтычнасці за мяжой.

Падчас сустрэчы таксама былі ўручаны статуэткі Słowo Polonii (Слова палякаў замежжа), якія прысуджае Сусветная асацыяцыя польскіх СМІ за мяжой. Узнагароду «За свабоду слова» атрымаў журналіст і адзін з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут.

«Як вы добра ведаеце, гэтая статуэтка стаіць і чакае яго. Мы напісалі шмат зваротаў, заклікаў, пратэстаў і лістоў адносна Анджэя Пачобута. На дадзены момант ягонае становішча трагічнае, таму што, як Лукашэнку не ўдалося зламаць яго духоўна і ідэалагічна, так цяпер яго спрабуюць зламаць фізічна. Давайце пастаянна звяртацца да ўсяго свету па гэтай справе », – заклікала старшыня Сусветнай асацыяцыі польскіх СМІ за мяжой Тэрэса Сыгнарэк.

Узнагароды атрымалі таксама рэдакцыя «Радыё Львоў» і Ёана Майкснер-Піньска за выданне ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы культурна-асветніцкага штомесячніка «Двукроп'е».

Упершыню ўдзельнікі Сусветнага форуму польскіх СМІ замежжа і Кангрэса Федэрацыі польскіх СМІ на Усходзе Еўропы сустрэліся разам. У Канцылярыі прэм’ера прысутнічалі таксама прадстаўнікі Міністэрства замежных справаў і Сейма, а таксама фондаў і арганізацыяў, якія супрацоўнічаюць палякамі замежжа.

IAR/аз