Яго галоўная задача – інтэграцыя і пабудова супольнасці польскіх СМІ у замежжы. Польскія журналісты з усяго свету таксама абмяркоўваюць ролю, сітуацыю і патрэбы польскіх СМІ, якія працуюць у розных кутках зямнога шара. Прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі польскіх мэдыя Тэрэса Сыгнарэк заявіла, што адной з задач з'яўляецца прасоўванне імя Польшчы ў краінах пражывання польскай дыяспары і пабудова прапольскага лобі:
- Нашай задачай - азнаямленне грамадства дадзенай краіны з Польшчай . У нас ёсць двухмоўныя медыя, якія даносяць інфармацыю як да палякаў так і да грамадзян дадзенай краіны. Мы таксама ладзім мерапрыемствы, якія прасоўваюць імя Польшчы. Напрыклад, у Швецыі ў найбольшых пяці гарадах ужо пяты раз запар мы будзем ладзіць «Прабег для Незалежнай Рэспублікі Польшча». Усё больш шведаў бярэ ўдзел у гэтых прабегах, і яны бягуць з бела-чырвоным сцягам.
Сусветная асацыяцыя польскіх СМІ абʼядноўвае больш за 300 рэдакцый па ўсім свеце.
VI Сусветны форум польскіх медыяў у замежжы праходзіць 22-24 верасня.
Учора ў канцылярыі прэм’ер-міністра адбылася сустрэча ўдзельнікаў VI Сусветнага форуму польскіх медыя і X кангрэсу Федэрацыі польскіх медыя на Усходзе з упаўнаважаным ураду ў справах польскай дыяспары і палякаў замежжа Янам Дзядзічакам.
яс