У Польшчы працягваецца выбарчая кампанія ў парламент. Выбарчы камітэт «Незалежныя дзеячы мясцовага самакіравання» хоча павялічыць удзел жанчын у палітыцы і грамадскім жыцці
Уршуля Барбара Краўчык, адна з лідэраў «Незалежных дзеячоў мясцовага самакіраваньня», кандыдатка у Сенат, заявіла, што толькі 19 працэнтаў кандыдатаў у Сенат складаюць жанчыны». Краўчык лічыць, што павелічэнне ўдзелу жанчын у палітыцы дапаможа суцішыць цяперашнія спрэчкі і агрэсіўныя паводзіны некаторых парламентарыяў.
- Жанчыны ў палітыцы - гэта гарантыя таго, што праблемы сучаснага свету будуць вырашацца без войнаў і сварак, не штурхаючы адзін аднаго, без крыкаў. Мы можам падняць голас, і выказаць супраціў, але мы не абражаем, мы не нападаем. Усе мы ўжо стаміліся ад гэтай польска-польскай вайны.
Незалежныя дзеячы мясцовага самакіравання хочуць вырашыць сітуацыю маладых жанчын на рынку працы, у прыватнасці, спалучэнне мацярынства з прафесійнай кар'ерай, і надзяліць увагай пытанне ўдзелу ў грамадскім жыцці жанчын старэйшых за 50 гадоў.
яс