Трэба ліквідаваць маршруты кантрабандыстаў на польска-беларускай мяжы, лічыць сенатар ад апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі» Богдан Здраеўскі(Bogdan Zdrojewski). На яго думку, ключавым у гэтай справе зʼяўляецца ўзмацненне і перабудова польскіх спецслужбаў:
- Былі знішчаныя структуры, якія дазвалялі на дзеянні ў асяроддзях-магчымых крыніцах інфармацыі пра кантрабанду. Трэба таксама вярнуць добрую супрацу з еўрапейскімі службамі, якія таксама з’яўляюцца крыніцай інфармацыі пра кантрабанду наркотыкамі.
Нагадваем, у сваёй перадвыбарчай праграме апазіцыйная « Грамадзянская кааліцыя» таксама заклікае даць фінансаванне з Еўразвязу на абарону польскай мяжы з Беларуссю.
IAR/аз