Беларуская Служба

У Гдыні пачынаецца кінафестываль «Непакорныя, нязломныя, выклятыя»

27.09.2023 08:51
Праграма ўключае паказ каля 250 мастацкіх і дакументальных фільмаў.
Ілюстрацыйны здымакфота: geralt/pixabay.com/CC0

«Вольная Польшча ў вольным свеце» – пад такім лозунгам праходзіць 15-ты Міжнародны кінафестываль «Непакорныя, нязломныя, выклятыя», які распачынаецца ў Гдыні. Праграма ўключае паказ каля 250 мастацкіх і дакументальных фільмаў, а таксама мерапрыемстваў, якія прадстаўляюць людзей, для каго свабода з'яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю.

Польскае радыё зʼяўляецца адным з медыйных патронаў фестывалю.

Сёлетняя імпрэза прыцягнула дакументалістаў з многіх краін, якія перажылі савецкую ці камуністычную няволю. Ёсць вялікая колькасць фільмаў з Эстоніі, Латвіі, Літвы, Украіны, Беларусі, але і Манголіі, Балгарыі ці Малдовы.
Фільмы на Фестывалі дэманструюцца ў рамках Міжнароднага конкурсу ігравога кіно і Міжнароднага конкурсу дакументальных фільмаў. У Конкурсе дакументальных фільмаў за ўзнагароду імя Вітольда Пілецкага будуць змагацца 30 фільмаў. У асноўным гэта фільмы пра розныя шляхі да свабоды, пра барацьбу краін за свабоду, але таксама пра свабоду асобы.

Фестываль таксама прадбачвае дэбаты, падчас якіх кінематаграфісты, гісторыкі і сведкі гісторыі дзеляцца сваім вопытам, але таксама абмяркоўваюць важныя падзеі і гістарычныя працэсы або аналізуюць, як гаварыць пра барацьбу з таталітарызмам ці гісторыю ўвогуле праз кіно. Сёння (14.00) запланаваная дыскусія пад назвай: «Вайна – лёс жанчыны», прысвечаная жанчынам, якія трапілі ў канцлагеры або сталі ахвярамі згвалтаванняў чырвонаармейцамі.

Падчас фестывалю адбудзецца шмат сустрэч паміж гледачамі і кінематаграфістамі, а таксама будуць паказаны некалькі выстаў.

IAR/нг