Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі запэўніў, што польскія службы гатовыя да любых пагроз, адзначыўшы, што кіберпрастора патрабуе асаблівай пільнасці:
-Усе нашы службы працуюць у поўным аб'ёме. І яны гатовыя на самыя розныя пагрозы. Мы ўжо бачым пэўныя рухі ў віртуальнай прасторы, у тым ліку розныя фэйкі. Адной з такой, здавалася б, прымітыўнай хлуснёй стала паведамленне аб тым, што ўрад мае намер вярнуць абавязковую вайсковую службу. Гэта няпраўда. Такіх планаў няма.
Варта адзначыць, што літоўскія адукацыйныя ўстановы ў пятніцу, 13 кастрычніка з раніцы масава атрымалі сотні лістоў з пагрозамі аб выбухах. Такія ж атакі фіксуюць у Латвіі і Эстоніі.
Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце сказала, што ў пятніцу па ўсёй краіне паступіла 900 ілжывых паведамленняў з пагрозамі выбухаў, заклікаўшы грамадзянаў быць гатовым да розных сцэнароў развіцця падзей.
iar/ez