За апошнія суткі 59 іншаземцаў спрабавалі нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу, паведамляе Памежная служба Польшчы. Сярод нелегалаў былі, у прыватнасці, грамадзяне Сірыі і Ірану. 20 чалавек, убачыўшы польскія патрулі, адмовіліся ад спробы пераходу граніцы і вярнуліся ўглыб тэрыторыі Беларусі.
У раёне заставы «Белавежа» група нелегалаў у складзе 17 чалавек абкідала польскіх пагранічнікаў камянямі. Ніхто з супрацоўнікаў Памежнай службы Польшчы не пацярпеў.
З пачатку бягучага года польскі бок зафіксаваў каля 22 тыс. спроб нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы.
вс