Беларуская Служба

Стартаваў набор заявак на конкурс «Польскія турыстычныя брэнды»

18.10.2023 16:30
Мэта конкурсу – папулярызацыя цікавых месцаў у Польшчы.
Татрыanialaurman/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пачаўся набор на трэці конкурс «Польскія турыстычныя брэнды», мэта якога – папулярызацыя цікавых месцаў у Польшчы. «Мы хочам вызначыць і паказаць найбольш каштоўныя рэгіёны, якія маюць шмат турыстычных славутасцей», – сказаў віцэ-міністр спорту і турызму, упаўнаважаны прэм'ера па прасоўванні польскага брэнда Анджэй Гут-Маставы.

«Турысты, выбіраючы месца адпачынку, звычайна жадаюць мець пэўны турыстычных пакет, каб можна было наведаць цікавыя месцы з сям’ёй і знаёміцца гістарычнымі аб’ектамі або актыўна правесці час», – дадаў Анджэй Гут-Мастовы.

Пераможцы конкурсу ўключаюцца ў рэкламную дзейнасць Польскай турыстычнай арганізацыі і прэзентуюцца падчас розных прэстыжных мерапрыемстваў, напрыклад, Tour de Pologne іг.д.
На конкурс могуць падаць заяўку асацыяцыі, фонды, адзінкі мясцовага самакіравання і асацыяцыі адзінак мясцовага самакіравання, якія дзейнічаюць у Польшчы.

Набор на конкурс «Польскія турыстычныя брэнды» будзе доўжыцца да 16 лістапада.

IAR/аз