Беларуская Служба

МЗС Польшчы заклікала ХАМАС і Ізраіль да дээскалацыі канфлікту

18.10.2023 14:01
«Мы шакаваныя навінамі аб жорсткім нападзе на шпіталь Аль-Ахлі ў Газе», – чытаем у заяве ведамства ў сацыяльных сетках.
Міністэрства замежных спраў Польшчы Фота: msz.gov

Міністэрства замежных спраў Польшчы выказала абурэнне велізарнай колькасцю ахвяр сярод мірнага насельніцтва ў выніку канфлікту паміж арганізацыяй ХАМАС і Ізраілем і заклікала да дээскалацыі.
«Мы шакаваныя навінамі аб жорсткім нападзе на шпіталь Аль-Ахлі ў Газе», – чытаем у заяве ведамства ў сацыяльных сетках.

Учора вечарам снарады ўпалі на бальніцу Аль-Ахлі, дзе схаваліся тысячы мірных жыхароў. Паводле звестак палестынскіх уладаў, загінулі, як мінімум, 500 чалавек. У шпіталі, якім кіравалі баптысты, адбыўся выбух і вялікі пажар. У будынку былі не толькі параненыя, але і мірныя жыхары, якія пакінулі свае дамы і хаваліся там ад бамбёжак.

Палестына вінаваціць у нападзе Ізраіль, які, у сваю чаргу, сцвярджае, што будынак быў разбураны ракетамі, запушчанымі палестынскімі баевікамі.

«Мы рашуча падкрэсліваем, што грамадзянскае насельніцтва, жыццё і здароўе якога з'яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, павінна быць абаронена ў адпаведнасці з міжнародным і гуманітарным правам», – гаворыцца ў апублікаванай заяве.

IAR/аз

Прэзідэнт ЗША загадаў службам расследаваць напад на шпіталь у Сектары Газа

18.10.2023 11:02
Прэзідэнт Джо Байдэн накіраваўся ў Ізраіль, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі ізраільскага ўраду.