Беларуская Служба

Каталіцкі касцёл адзначае сёння Сусветны дзень місій

22.10.2023 13:51
Ахвяраванні, зробленыя ў Сусветны дзень місій ва ўсіх парафіях свету, ствараюць Фонд салідарнасці Папскай справы пашырэння веры.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Riccardo Mayer/Shutterstock

У Каталіцкім касцёле ва ўсім свеце сёння адзначаецца 97-ы Сусветны дзень місій. Малітва за місіянераў, падтрымка місійнай справы і пашырэнне місійнай свядомасці – гэта галоўныя мэты дадзенага дня, які сёлета адзначаецца ў нядзелю 22 кастрычніка. Дзень праходзіць пад дэвізам «Місія ў цэнтры Касцёла».

Ахвяраванні, зробленыя ў Сусветны дзень місій ва ўсіх парафіях свету, ствараюць Фонд салідарнасці Папскай справы пашырэння веры. Гэтыя сродкі выкарыстоўваюцца для падтрымкі катэхетаў у місійных раёнах і місіянераў, а таксама праектаў, якія тычацца, напрыклад, будаўніцтва або рамонту касцёлаў у розных частках свету.

У 2023 г. Папскія місійныя таварыствы ў Польшчы прафінансавалі праекты на суму больш за мільён долараў у Танзаніі, Тайвані ды Казахстане.

PAP/нг