Беларуская Служба

Больш за 78 тысяч заявак падалі палякі на атрыманне іпатэчнага крэдыту ў рамках праграмы «Першая кватэра»

07.11.2023 08:45
Праграмай «Першая кватэра» змогуць скарыстацца як сем'і, так і адзінокія людзі ва ўзросце да 45 гадоў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.AlexanderStein/pixabay.com/CC0 Public Domain

Банкі, якія ўдзельнічаюць ва ўрадавай сацыяльнай праграме «Першая кватэра» заключылі 30 тысяч 429 дамоваў па выдзяленні прывабнага іпатэчнага крэдыту пад 2 працэнты, паведаміў у міністр развіцця і тэхналогіі Вальдэмар Буда. На яго думку, да канца года павінны быць разгледжаныя ўсе заяўкі, пададзеныя на такі крэдыт.

Паводле звестак Міністэрства развіцця і тэхналогій, да гэтага часу, асобы якія жадаюць скарыстацца крэдытам пад 2 працэнты для набыцця сваёй першай кватэры або дому, падалі ў банкі больш за 78 тысяч заявак.

«Бяспечныя крэдыты» будуць выдзяляцца да 31 снежня 2027 года банкамі, якія прымаюць удзел у праграме. Цяпер гэта 12 банкаў, якія дзейнічаюць у Польшчы.

Праграмай «Першая кватэра» змогуць скарыстацца як семʼі, так і адзінокія асобы ва ўзросце да 45 гадоў. Яна накіравана на тое, каб маладыя людзі куплялі кватэры для ўласнага карыстання. Для адзінокіх сума крэдыту не можа перавышаць 500 тысяч злотых, для сямейных пар – 600 тысяч злотых. Уласны ўнёсак не можа быць большы за 200 тысяч злотых.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Тэндэнцыя на рынку нерухомасці: будаўніцтва кватэр для пажылых актыўных людзей

27.10.2023 17:25
Польскае грамадства старэе, а гэта значыць, што кватэры для пажылых людзей будуць станавіцца ўсё больш папулярнымі.