Беларуская Служба

Тэндэнцыя на рынку нерухомасці: будаўніцтва кватэр для пажылых актыўных людзей

27.10.2023 17:25
Польскае грамадства старэе, а гэта значыць, што кватэры для пажылых людзей будуць станавіцца ўсё больш папулярнымі.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Shutterstock/Fotokon

Сайт Forsal.pl разважае, у якім напрамку пойдзе развіццё рынку нерухомасці ў Польшчы. Разам з Пшэмыславам Хімчакам-Браткоўскім (Przemysław Chimczak-Bratkowski) з Фонду рынку арэнды абмеркавалі, чаго чакаць ад рынку арэнды.

Эксперты мяркуюць, што забудоўшчыкі будуць часцей будаваць для патрэб арэнды, хаця індывідуальныя інвестыцыі ў кватэры па-ранейшаму застануцца прывабнай формай укладання капіталу. Пры гэтым, уласнікі ўсё часцей будуць перадаваць свае памяшканні пад кіраванне прафесійным кампаніям.

Польскае грамадства старэе, а гэта значыць, што арэнда кватэр для пажылых людзей будзе станавіцца ўсё больш папулярнай. Пшэмыслаў Хімчак-Браткоўскі кажа, што рынак паступова рыхтуецца запрапанаваць палякам прадукты, якія будуць адаптаваныя да патрэбаў старэння.

Гаворка ідзе пра розныя катэгорыі пажылых людзей, а не толькі жыллё, разлічанае на старых і нямоглых людзей, якім патрэбная пастаянная апека. Вялікі сегмент кватэр будзе прызначаны для 60-гадовых, якія знаходзяцца ў росквіце сіл, але рыхтуюцца да старасці. Напрыклад, эксперты мяркуюць, што вялікая група людзей будзе вяртацца з прыгарадных дамоў у цэнтры гораду, каб жыць у будынках з ліфтамі і побач з культурнымі прапановамі і паслугамі. З іншага боку, ёсць пажылыя людзі, якія бягуць з гораду ў вёску, каб быць бліжэй да прыроды.

Будучыя пажылыя людзі – гэта крыху іншая група людзей, чым сучасныя пажылыя людзі. Гэта не людзі, якія ўсё жыццё адпрацавалі на адным месцы, выйшлі на пенсію два дзясяткі гадоў таму і хварэюць. Гэта пажылыя людзі, якія вельмі актыўныя, падарожнічаюць, маюць высокі даход і думаюць, выходзіць на пенсію ці яшчэ не.

З-за высокіх коштаў на кватэры ў буйных гарадах і магчымасці дыстанцыйнай працы многія людзі думаюць аб пераездзе ў невялікія гарады, дзе жыццё таннейшае і больш павольнае.

нг