Беларуская Служба

Сярод закладнікаў ХАМАСу ў Сектары Газа ёсць палякі – кіраўнік МЗС Польшчы

09.11.2023 21:31
«Гэта праўда, але я б не хацеў раскрываць дэталі».
 . 9  2023
Горад Газа. 9 лістапада 2023 года PAP/EPA/HAITHAM IMAD

Сярод закланікаў, якія ўтрымліваюцца баевікамі ХАМАСу ў Сектары Газа, ёсць польскія грамадзяне, паведаміў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў.

Адпаведнае пытанне кіраўніку польскай дыпламатыі было зададзенае па выніках міжнароднай гуманітарнай канферэнцыі па аказанні дапамогі палестынскаму грамадзянскаму насельніцтву, якая адбылася ў Елісейскім палацы.

«Гэта праўда, але я б не хацеў раскрываць дэталі. Прадпрымаюцца ўсе неабходныя крокі як у польскай, так і ў міжнароднай сферах. У інтарэсах спрыяльнага зыходу справы, я б не хацеў больш на гэтую тэму распаўсюджвацца», – сказаў Збігнеў Раў.

У гуманітарнай канферэнцыі ў Парыжы прынялі ўдзел каля 80 прадстаўнікоў розных міжнародных арганізацый і краін.

вс