Беларуская Служба

Польская паліцыя атрымала 100 аўтамабіляў у новай расфарбоўцы (ВІДЭА)

20.11.2023 13:17
Паліцэйскія аўтамабілі абсталяваныя, у прыватнасці, найноўшымі лазернымі радарамі вымярэння хуткасці, што дазваляе зарэгістраваць парушэнне хуткаснага рэжыму на адлегласці некалькіх соцень метраў.
Прэзентацыя новай расфарбоўкі аўтамабіляў польскай паліцыі крыніца: Polska Policja

Польская паліцыя атрымала 100 новых аўтамабіляў у новай расфарбоўцы. Падчас тэндару была выбраная чэшская марка Škoda. Польскія праваахоўнікі атрымалі 83 аўтамабілі Škoda Scala і 17 Škoda Superb. Машыны Škoda Superb трапяць у дарожную паліцыю. Яны абсталяваныя рухавіком моцаю ў 280 к.с., маюць два вядучыя масты, а з нуля да 100 км/г разганяюцца за 5,3 с.

Паліцэйскія аўтамабілі абсталяваныя, у прыватнасці, найноўшымі лазернымі радарамі вымярэння хуткасці, што дазваляе зарэгістраваць парушэнне хуткаснага рэжыму на адлегласці некалькіх соцень метраў.

За 100 паліцэйскіх аўтамабіляў Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы заплаціла 22 млн злотых (больш за 4 млн 810 тыс. еўра). Большая частка згаданай сумы – гэта датацыя ЕС.

У тэндары ўдзел прымала некалькі еўрапейскіх вытворцаў легкавых аўтамабіляў, аднак прапанова кампаніі Škoda аказалася найбольш прывабнай.

Новая, больш заўважальная расфарбоўка паліцэйскіх аўто ў Польшчы была ўведзеная больш за год таму. Яна будзе паступова ўводзіцца замест старой разам з заменай аўтамабільнага парку.

вс