Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў на прэс-канферэнцыі, што на сённяшні дзень не назіраецца росту нелегальных пераходаў беларуска-польскай мяжы. «Мы ахоўваем мяжу і будзем ахоўваць. За гэта мы адказваем перад нашымі грамадзянамі і перад Еўропай», – сказаў кіраўнік Польшчы.
Анджэй Дуда зазначыў, што спыніць рух нелегалаў праз мяжу ўдалося дзякуючы ўзвядзенню 5-метровага плоту на граніцы і ўстанаўленню электроннага бар’еру. «Наша мяжа ахоўваецца як ніколі раней», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Анджэй Дуда правёў у Варшаве супольную прэс-канферэнцыю з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Нійнісцё, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Польшчы.
У апошні час Фінляндыя сутыкнулася з павелічэннем руху нелегальных мігрантаў праз мяжу з Расіяй. Зафіксаваныя выпадкі дапамогі расійскіх памежнікаў у нелегальным пераходзе граніцы. У сувязі з гэтым Хельсінкі не выключаюць закрыцця ўсіх аўтапераходаў на мяжы з Расіяй.
вс