Беларуская Служба

Яраслаў Качыньскі: Гэта будзе ўрад экспертаў

27.11.2023 12:01
Сёння стане вядомым склад новага ўраду Матэвуша Маравецкага.
Сёння стане вядомым склад новага ўрада Матэвуша МаравецкагаPAP/Paweł Supernak

Сёння на 16.30 (паводле польскага часу) ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве запланаваная прысяга членаў урада Матэвуша Маравецкага, якому пасля выбараў прэзідэнт Анджэй Дуда даручыў місію сфарміравання новага Савета міністраў.

Міністр Малгажата Папроцкая (Małgorzata Paprocka)з Канцылярыі прэзідэнта заявіла, што з пункту гледжання кіраўніка дзяржавы асаблівае значэнне мае тое, хто ў новым урадзе будзе адказваць за абарону і знешнюю палітыку:

- Вельмі важная кандыдатура на пасаду міністра Нацыянальнай абароны, паколькі тут неабходная добрая супраца з прэзідэнтам па шматлікіх пытаннях. Гаворка ідзе пра камандаванне арміяй, прызначэнне генералаў, адпраўку вайсковых кантынгентаў за мяжу іг.д. У гэтай сферы трэба прымаць шматлікія рашэнні ў рамках супрацы, якая павінна мець станоўчы характар.

Пакуль склад новага ўрада невядомы. Старшыня правай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі заявіў у размове з агенцтвам PAP, што гэта будзе ўрад экспертаў. Палітык падкрэсліў, што гэта яго ідэя. «Мы хочам запрапанаваць новыя твары», – дадаў Яраслаў Качыньскі.

З моманту прызначэння ўрада прэм'ер-міністр мае два тыдні, каб прадставіць праграмную прамову і атрымаць вотум даверу ў Сейме.

Калі ўрад Матэвуша Маравецкага не набярэ абсалютнай большасці, паколькі апазіцыйная кааліцыя прагаласуе супраць, тады новага прэмʼер-міністра будзе выбіраць Сейм. Кандыдатам ад апазіцыйнай парламенцкай большасці на згаданую пасаду з’яўляецца былы прэм’ер Дональд Туск.

IAR/аз

У панядзелак прэзідэнт прыме прысягу ў міністраў новага ўрада Матэвуша Маравецкага

26.11.2023 13:02
Калі ўрад Маравецкага не набярэ абсалютнай большасці, тады Сейм будзе выбіраць новага прэмʼер-міністра.