Беларуская Служба

Справядлівая энергетычная трансфармацыя – адзін з прыярытэтаў польскага старшынства ў ЕС

02.12.2023 10:01
Падчас кліматычнай канферэнцыі COP28 у Дубаі прэзідэнт Анджэй Дуда згадаў пра прыярытэты будучага польскага старшынства ў ЕС.
  COP28
Падчас канферэнцыі COP28 у Дубаі прэзідэнт Анджэй Дуда згадаў пра прыярытэты будучага польскага старшынства ў ЕСPAP/Radek Pietruszka

Польшча разам з 20 іншымі краінамі далучылася да дэкларацыі аб павелічэнні да 2050 года магутнасцей атамнай энергіі ў тры разы, аб павелічэнні і палягчэнні фінансавання будаўніцтва АЭС і прасоўванні атамнай энергіі як чыстай крыніцы энергіі. Пагадненне было заключана падчас кліматычнага саміту ААН у Дубаі.

Прэзідэнт Польшчы абвясціў, што адным з прыярытэтаў польскага старшынства ў Еўрасаюзе ў першай палове 2025 года будзе справядлівая энергетычная трансфармацыя з асаблівым акцэнтам на атамную энергетыку. Пра гэта Анджэй Дуда распавёў падчас кліматычнай канферэнцыі COP28 у Дубаі:

- Мы даказалі гэтага таксама на форуме Еўрапейскага саюза, паспяхова дамагаючыся ўключэння атамнай энергіі ў Закон аб нулявой прамысловасці(Net-Zero Industry Act). Літаральна два тыдні таму Еўрапарламент уключыў ядзерную энергетыку ў згаданы закон. Польшча рашуча за гэта змагалася. Гэта поспех многіх краін-членаў, у тым ліку і прэзідэнта Эмануэля Макрона.

Анджэй Дуда сказаў, што атам – гэта будучыня чыстай, бяспечнай і стабільнай энергетыкі. Ён дадаў, што ядзерная энергетыка – гэта таксама будучыня справядлівай энергетычнай трансфармацыі і без яе немагчыма будзе рэалізаваць амбіцыйныя кліматычныя планы і ахоўваць планету.

Прэзідэнт нагадаў, што ў Польшчы рэалізуецца ядзерная энергетычная праграма, паводле якой, першая атамная электрастанцыя павінна быць пабудаваная ў краіне да 2033 года.

IAR/аз

Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся пазіраваць для фота разам з Лукашэнкам

01.12.2023 13:41
Гэта не адзіны пратэст падчас кліматычнага саміту COP28.