Сёння ў сядзібе Польскага радыё ў межах кампаніі «Choinki Jedynki 2023» адбылася сустрэча, на якой сябры Першай праграмы Польскага радыё малявалі карціны. На сустрэчы прысутнічала таксама жонка Прэзідэнта Польшчы Агата Корнхаўзер-Дуда, якая прыняла ганаровы патранат кампаніі «Choinki Jedynki».
Карціны, намаляваныя сёння польскімі артыстамі, будуць прадавацца на аўкцыёне ў эфіры Першай праграмы ПР на карысць дабрачыннага Фонду Анны Дымнай «Mimo wszystko» і Фонду «Wspólnota Nadziei».
Аўкцыён будзе адбывацца з панядзелка 4 снежня да пятніцы 8 снежня ад 9.00 – 12.00 і 14.30 – 16.30.
Сярод падрыхтаваных для аўкцыёну падарункаў таксама, між іншым, спартыўнае адзенне ад першай ракеткі свету Ігі Свёнтэк, мяч і футболка зборнай Польшчы з аўтографам ад Польскага футбольнага саюза і дзве батлейкі ад Анны Дымнай.
Акрамя таго, слухачы ПР змогуць выйграць на аўкцыёне сустрэчу з вядучай папулярных тэлепраграм на Польскім тэлебачанні Мартай Маноўскай, і вядзенне музычнай праграмы на Польскім радыё.
9 снежня падчас Вялікага фіналу аўкцыёну будуць выстаўлены 20 дзіцячых малюнкаў, самых лепшых у конкурсе, а таксама 12 работ падапечных Фонду Анны Дымнай «Mimo wszystko» і Фонду «Wspólnota Nadziei».
28 снежня ў Канцэртнай студыі Польскага радыё імя Вітольда Лютаслаўскага ў Варшаве адбудзецца ўрачысты канцэрт Кубы Шмайкоўскага.
Імпрэза стане кульмінацыяй сёлетняй Дабрачыннай акцыі 1-й праграмы Польскага радыё «Choinki Jedynki».
Карціны, намаляваныя сёння польскімі артыстамі, будуць прадавацца на аўкцыёне ў эфіры Першай праграмы ПР на карысць дабрачыннага Фонду Анны Дымнай «Mimo wszystko»
Ёлачныя ўпрыгажэнні, падрыхтаваныя Агатай Корнхаўзер-Дудай, якія выйдуць на аўкцыён
Карціны, намаляваныя сёння польскімі артыстамі, будуць прадавацца на аўкцыёне ў эфіры Першай праграмы ПР на карысць дабрачыннага Фонду Анны Дымнай «Mimo wszystko» і Фонду «Wspólnota Nadziei».
яс