Беларуская Служба

Віфлеемскі агонь міру дастаўлены ў Польшчу

10.12.2023 10:38
Паводле традыцыі маладзёны перададуць Віфлеемскі агонь міру прэзідэнцкай пары Польшчы, старшыням Сейма і Сената, прэм'ер-міністру, а таксама розным арганізацыям.
Віфлеемскі агонь міру дастаўлены ў Польшчу Фота: PAP/G.Momot

Віфлеемскі агонь міру ўжо знаходзіцца ў Польшчы. Харцэры з Польскай асацыяцыі харцэраў атрымалі яе ад славацкіх скаўтаў у нядзелю, 10 снежня. Урачыстая перадача агню адбылася раніцай падчас набажэнтсва ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Закапанэ. У 11.00 сімвалічны агонь прыбудзе і да капліцы на Глодаўскім полі.

Як нагадвае прэс-сакратар Польскай асацыяцыі харцэраў Вольга Юнкушэва, Віфлеемскі агонь міру – гэта полымя з Грота Нараджэння Хрыстова, які перадаецца ў міжнароднай эстафеце:

- Полымя перадаецца як сімвал надзеі, братэрства і міру. Польская асацыяцыя харцэраў налічвае больш за 105 тысяч сяброў. Дзякуючы ім святло будзе на кожным святочным стале па ўсёй Польшчы.

Паводле традыцыі маладзёны перададуць Віфлеемскі агонь міру прэзідэнцкай пары Польшчы, старшыням Сейма і Сената, прэм'ер-міністру, а таксама розным арганізацыям.

iar/эж